Страйк на віцебскім акцыянерным таварыстве “Чырвоны Кастрычнік”

2006 2006-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння з раніцы спыніўся першы закройны цэх віцебскага акцыянернага таварыства “Чырвоны Кастрычнік”. Каля сарака работніц распачалі страйк, пратэстуючы супраць неабумоўленага заніжэння заробкаў. Па зьвестках Еўрапейскага радыё,

“Жанчыны вымушаны працаваць без перапынку на абед, часам без выходных дзён, выконваць складаныя заданні. Аднак зарабляюць яны на трэць менш, чым за тую самую працу на прыватных прадпрыемствах, напрыклад, Marko ці Belwest. Да таго ж штомесяц заробак зніжаецца. Цяпер сярэдні заробак у цэхе складае каля 300 тысяч рублёў. Адміністрацыя “Чырвонага кастрычніка” да 12 гадзін ніяк не рэагавала на патрабаванні страйкоўцаў. Намеснік дырэктара па вытворчасці Ларыса Воюш, навогул адмаўляла факт страйку на прадпрыемстве. Пасля яна паспрабавала спыніць страйк вусным загадам, але працаўніцы цэху маюць намер працягваць страйк. На панядзелак яны запісаліся на прыём да дырэктара прадпрыемства”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international