Барысаў: сустракацца з выбаршчыкамі можна на танцавальнай пляцоўцы і за трыбунай стадыёна

2012 2012-08-15T19:39:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/park-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі райвыканкам вызначыў месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў для кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб тэрыторыі, якія не асабліва наведваюцца насельніцтвам.

Так, як вынікае з рашэння Барысаўскага райвыканкама ад 10 жніўня 2012 г. № 1080, масавыя мерапрыемствы кандыдаты і іх давераныя асобы могуць у паведамляльным парадку праводзіць за заходняй трыбунай Камунальнага унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі гарадскі стадыён”, на тэрыторыях сельскіх клубаў, сельскіх дамоў культуры, на адкрытай танцавальнай пляцоўцы Дзяржаўнай установы “Парк культуры і адпачынку імя М.Горкага”, на спартыўных пляцоўках ААТ “Барысаўскі ДАК”, ААТ “Экран”.

Тэрыторыя за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна абнесеная трохметровым плотам і знаходзіцца ў бязлюдным месцы, спартыўныя пляцоўкі ААТ “Барысаўскі ДАК”, ААТ “Экран” размяшчаюцца ў прамысловых зонах і таксама мала наведваюцца гараджанамі. У гарадскім парку на танцавальнай пляцоўцы людзі збіраюцца толькі ў выхадныя дні па вечарах. Ці пойдуць сельскія жыхары ў клубы, улічваючы напружаны час уборачнай кампаніі, таксама сказаць складана.

Такім чынам, масавыя мерапрыемствы кандыдатаў будуць праводзіцца не ў мнагалюдных месцах, а, хутчэй, у месцах адсутнасці людзей.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international