Слуцк: Кіраўнік штаба прэтэндэнта ад «Гавары праўду!» паскардзілася на ідэолага

2012 2012-08-15T14:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Солапа звярнулася са скаргай на дзеянні намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Ларысы Дабравольскай ў акруговую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 і Цэнтрвыбаркам.

Падставай для звароту стаў інцыдэнт на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Солапа, які адбыўся 11 жніўня.

Як распавяла Юлія Балакір, каля 13.00 да ўнівермагу «Слуцк», каля якога праводзіўся пікет, падышла намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Ларыса Дабравольская. Вывучыўшы біяграфію прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Солапа на інфармацыйным стэндзе, яна адышла ў бок і патэлефанавала па мабільным тэлефоне.

Праз некалькі хвілін да месца правядзення пікету падышоў работнік міліцыі. Супрацоўнік РАУС выказаў незадаволенасць тым, што на інфармацыйным стэндзе прэтэндэнта ў кандыдаты прысутнічае герб горада Слуцка. Работнік міліцыі заявіў, што наяўнасць на інфармацыйным стэндзе герба горада не спадабалася намесніку старшыні Слуцкага райвыканкама Ларысе Дабравольскай.

На пытанні Юліі Балакір, што менавіта парушае гарадская сімволіка на стэндзе, і ці з'яўляецца герб ўласнасцю Слуцкага райвыканкама ці асабіста Ларысы Дабравольскай, супрацоўнік міліцыі не адказаў, параіўшы звярнуцца за тлумачэннямі ў Слуцкі райвыканкам.

Міліцыянт запатрабаваў прыбраць са стэнда герб і паведаміў, што папярэдзіў пра незадаволенасць Дабравольскай.

Па словах Юліі Балакір, увесь час, пакуль ішло разбіральніцтва з міліцыянтам, згаданая чыноўніца знаходзілася непадалёк, уважліва назіраючы, як развіваецца сітуацыя.

Кіраўнік штаба Аляксандра Солапа лічыць дадзены інцыдэнт незаконным умяшальніцтвам службовай асобы Слуцкага райвыканкама, фактам адміністрацыйнага ціску на дзейнасць ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў.

Юлія Балакір просіць акруговую камісію і ЦВК прыняць меры па недапушчэнні падобных сітуацый у будучыні.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international