viasna on patreon

Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН рыхтуе заяву з нагоды галадоўкі Аляксандра Казуліна

2006 2006-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Люіз Арбур, якая павінна выступіць з адмысловай заявай па сітуацыі вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна.

Пра гэта Радыё Свабодзе паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара ААН ў правах чалавека, адказны за Еўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў. Ён зазначыў, што галадоўка Аляксандра Казуліна знаходзіцца ў полі зроку арганізацыі: “У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым дакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць, што мы будзем намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні у самы бліжэйшы час. Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня ці заўтра”.

Спадар Чалеў зазначыў, што ў офісе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека акрамя заявы спадарыні Арбур рыхтуюць і іншыя дзеяньні, зьвязаныя з галадоўкай Казуліна, але якія канкрэтна, ён пакуль не ўпаўнаважаны казаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства