Глыбоцкая пракуратура шукае Яраслава Берніковіча

2012 2012-08-15T13:37:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bernikovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найверагоднейшая прычына выкліку да пракурораў – гэта запіс на старонцы ў Фэйсбуку з прапановай дапамагчы прыхільнікам байкоту парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды ў пракуратуры ўжо дапыталі журналіста Кастуся Шыталя, які распавёў пра ініцыятыву Берніковіча на незалежным рэгіянальным сайце westki.info

Позву для Яраслава Берніковіча прынеслі ў офіс яго прыватнай фірмы "Прэфект-інфо", але супрацоўнікі адмовіліся яе ўзяць у паштаркі. Сам актывіст – у ад'ездзе, і яго каментарый праз тэлефонны роўмінг быў кароткі:

"Я мяркую, гэта ўсё наконт майго допісу пра дапамогу прыхільнікам байкоту выбараў. Яшчэ 26 ліпеня я напісаў у Фэйсбуку, што сам у байкот выбараў па ўсёй Беларусі  не веру, таму сам збіраюся балатавацца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25. Але гатовы дапамагчы, калі хто з прыхільнікаў гэтай ідэі возьмецца правесці кампанію байкоту ў Докшыцкай выбарчай акрузе №30, дзе я жыву. Я напісаў, што таму, хто ад словаў пра байкот гатовы перайсці да справы, дам магчымасць карыстацца маім офісам на час агітацыйнай кампаніі, і ўсёй наяўнай аргтэхнікай. Ахвотных, праўда, пакуль не было чуваць".

Першай, калі не лічыць каментарыяў на старонцы Яраслава Берніковіча ў Фэйсбуку, адгукнулася пракуратура. 13 жніўня туды быў выкліканы незалежны журналіст Кастусь Шыталь, які напісаў артыкул пра ініцыятыву мясцовага актывіста кампаніі "Гавары праўду!". Хлопец адмовіўся даваць паказанні  і быў вусна папярэджаны пра недапушчальнасць падобных публікацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international