Салігорскія чыноўнікі робяць “толькі тое, што канкрэтна рэгламентавана”

2012 2012-08-15T13:27:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Салігорскі выканаўчы камітэт адмовіўся прадаставіць незалежнаму назіральніку інфармацыю аб вылучэнні кандыдатаў у склад участковых камісіяў. Чыноўнікі матывуюць рашэнне адсутнасцю адпаведнай рэгуляцыі ў Выбарчым кодэксе.

Сябра БХК Леанід Мархотка падчас паседжання выканаўчага камітэту, на якім зацвярджаўся склад участковых выбаркамаў, выказаў жаданне азнаёміцца з пратаколамі сходаў працоўных калектываў, рашэннямі арганізацый і бланкамі з подпісамі, паводле якіх вылучаліся прадстаўнікі ў склад выбарчых камісіяў. Старшыня выканкаму сп. Рымашэўскі параіў звярнуцца з адпаведным пісьмовым запытам.

Мархотка звяртаў увагу на “адкрытасць выбарчага працэсу”. На яго думку, дадзеная фармулёўка Выбарчага кодэксу ўключае ў сабе магчымасць азнаямлення з дакументамі па вылучэнні прадстаўнікоў у выбаркамы. Аднак чыноўнікі не сталі пазітыўна інтэрпрэтаваць заканадаўства і ў сваім адказе кіруюцца прынцыпам “рабіць толькі тое, што канкрэтна рэгламентавана” - магчымасць прадастаўлення інфармацыі аб вылучэнні кандыдатаў у склад камісіяў у Выбарчым кодэксе не агаворана, адпаведна, сп. Мархотку адмоўлена ў доступе да яе.

Нагадаем, што ў двух Салігорскіх выбарчых акругах у склад камісіяў увайшоў 691 чалавек. На зацвярджэнне загадзя падрыхтаваных спісаў, у якія не ўключылі ніводнага прадстаўніка апазіцыі, чыноўнікам спатрэбілася 20 хвілінаў. Усе рашэнні былі прынятыя адзінагалосна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international