У Брэсцкай вобласці вылучаны 68 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

2012 2012-08-15T13:25:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bresckaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбольшая колькасць вылучэнцаў выпадае на Брэсцкую-Заходнюю акругу №1, дзе пажадалі балатавацца сем чалавек. У Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 і Брэсцкай-Пагранічнай акрузе №4 дакументы падалі па шэсць чалавек, у Баранавіцкай-Усходняй акрузе №6 і Івацэвіцкай акрузе №11 - па пяць чалавек.
Што да партыйнай прыналежнасці вылучаных асобаў, дык сябрамі палітычных партый з'яўляюцца больш за палову прэтэндэнтаў - 36 чалавек. Пры гэтым найбольшую актыўнасць праявіла Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП), якая вылучыла 10 чалавек, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 7, Партыя БНФ - 6, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” -  па 4 чалавека.
Шляхам збору подпісаў вылучыліся 30 человек, з якіх 16 асобаў выкарысталі і іншыя шляхі для вылучэння – ад працоўных калектываў альбо ад палітычных партый. Зноў трапіць у беларускі парламент жадаюць чатыры дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international