Брэст: Спынена разбіральніцтва па справе салідарнай прабежкі Уладзіміра Малея

2012 2012-08-15T13:13:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malej-prabeg-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Праваабаронца з Брэста Уладзімір Малей 14 жніўня наведаў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру па позве, якую яму напярэдадні даставіў участковы, капітан міліцыі Віктар Селівонік. У аддзяленні было праведзена разбіральніцтва па факту бегу Малея 4 жніўня па вуліцах Брэста ў майцы з выявай Алеся Бяляцкага на знак салідарнасці з арыштаваным старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна”  і іншымі палітзняволенымі.

Участковы не хаваў таго, што загад правесці праверку паступіў з абласнога Упраўлення ўнутраных спраў, супрацоўнікі якога выявілі гэты факт па здымках у інтэрнэце.

Па словах Уладзіміра Малея, ён даў тлумачэнне работнікам праваахоўных органаў, што грамадскага парадку не парушаў, нікому бегам не замінаў, у выніку чаго адміністрацыйнае разбіральніцтва было спынена.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international