Салігорск: назіральнікі наведалі 6 выбарчых камісіяў - ніводная з іх не працуе

2012 2012-08-15T13:11:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла 14 жніўня наведаў тры участковыя выбарчыя камісіі - нумар 12, 13 і 14. Па стане на 17-00 ніводная з іх не працавала, нягледзячы на тое, што працоўны час сканчаецца на дзве гадзіны пазней.

На думку сп. Шылы, такі стан рэчаў сведчыць пра “імітацыю выбарчага працэсу”:

- Я магу сцвярджаць, што фармаванне камісіяў насіла тэхнічны характар - людзей на працы “папрасілі” туды ўвайсці. Таму, відавочна, гэтыя ўтварэнні носяць штучны характар. Як і фармат іх працы - мае візіты таму чарговае сведчанне.

У той жа дзень Леанід Мархотка наведаў участковыя камісіі нумар 18, 18 і 20 і сутыкнуўся з аналагічнай сітуацыяй - знайсці прастаўнікоў камісій аказалася немагчыма, а ў школе, дзе мусяць “працаваць” згаданыя камісіі, пра іх ніхто не чуў. Назіральнік не адшукаў і інфармацыйных стэндаў, графіка працы і кантактнай інфармацыі камісіяў.

Мархотка аператыўна звязаўся з сакратаром акруговай выбарчай камісіі, дзе яму паабяцалі “арганізаваць працу” камісіяў на працягу наступнага дня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international