Баранавічы: Назіральнік просіць пракурора разабрацца з фальсіфікацыяй пратакола паседжання АВК

2012 2012-08-15T12:00:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-latyshava-avk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Таццяна Латышава і сакратар Таццяна Чылік АВК № 5, на думку назіральніка Сяргея Гоўшы, сфальсіфікавалі пратакол № 1 пасяджэння камісіі. Менавіта да такой высновы ён прыйшоў, прааналізаваўшы працу камісіі за першыя дні дзейнасці. Таму 14 жніўня Сяргей Гоўша накіраваў заяву пракурору горада аб фальсіфікацыі пратакола першага пасяждэння АВК № 5.

У заяве пракурору Сяргей Гоўша паведамляе, што 10 ліпеня 2012 г. прысутнічаў ў якасці назіральніка на першым пасяджэнні камісіі, пасля чаго меў магчымасць праглядзець пратакол гэтага пасяджэння, падпісаны сакратаром Таццянай Чылік і старшынёй камісіі Таццянай Латышавай. Сяргей Гоўша паведамляе пракурору, што заўважыў неадпаведнасць пратакола адбыўшамуся пасяджэнню і папрасіў спачатку ў вуснай, а затым і пісьмовай формах копію пратакола ў сакратара і старшыні камісіі. Аднак яны адмовіліся паказаць пратакол № 1 для выпраўлення заўважаных недакладнасцей і прыняць меры ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Да сваёй заявы пракурору горада Баранавічы Сяргей Гоўша прадставіў матэрыялы, якія сведчаць аб фальсіфікацыі пратакола № 1:

1) Пры галасаванні за старшыню акружной выбарчай камісіі № 5, намесніка, сакратара галасавалі, як указана ў пратаколе, 13 чалавек камісіі. На самой справе прысутнічалі і галасавалі толькі 11 чалавек. У якасці доказу Сяргей Гоўша прадставіў фота ўсіх прысутных на пасяджэнні 11сябраў камісіі. Адсутнічалі сябры камісіі Бухман Віктар (быў у камандыроўцы) і Кухарская Людміла.

2) У пратаколе № 1 камісіі ўказана дата правядзення 1-га пасяджэння 11.07.2012 года. А Сяргей Гоўша даводзіць пракурору, што пасяджэнне адбылося 10 ліпеня 2012 года ў 15-00 у малой зале Баранавіцкага гарвыканкама. Доказамі гэтага, на думку Сяргея Гоўшы, з’яўляецца дата рэгістрацыі копіі выпіскі з пасяджэння ТБМ, накіраваўшага яго назіральнікам, зробленая старшынёй камісіі Латышавай, а таксама аб’ява аб маючым адбыцца пасяджэнні на сайце Баранавіцкага гарвыканкама.

3) У пратаколе не ўказана, хто з сябраў камісіі вылучаў намесніка старшыні, хто вылучаў сакратара, хто вылучаў старшыню камісіі Латышаву перад галасаваннем за іх (прыкладзена копія пратакола № 1 АВК 5).

На заканчэнні сваёй заявы Сяргей Гоўша паведамляе пракурору горада, што гэтыя недакладнасці можна было б назваць памылкамі, каб яны былі выпраўлены, пасля таго, як ён паведаміў аб гэтым Т.Латышавай. Аднак, паколькі старшыня АВК № 5 адмовілася прызнаць, што у пратаколе ёсць “памылкі” і заявіла, што там усё правільна і адмовілася паказаць пратакол назіральніку, то гэта, сцвярджае Сяргей Гоўша, ўжо ніякія не “памылкі”, а наўмысная фальсіфікацыя пратакола і жаданне схаваць гэта ад назіральніка і грамадскасці.

Далей назіральнік падсумоўвае, што калі, верагодна, фальсіфікуецца першы пратакол камісіі і калі гэтую з’яву не прыпыніць адразу, то дзе гарантыі, што выбары па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 будуць сумленнымі і справядлівымі.

Акрамя таго, паведамляе назіральнік пракурору, ён склаў акт аб фальсіфікацыі пратакола №1 АВК № 5 і абавязкова накіруе яго ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэферэндумаў.

Такім чынам, Сяргей Гоўша просіць у сваёй заяве правесці пракурорскую праверку па прыведзеным ім фактам і прыняць адпаведныя меры да парушальнікаў Выбарчага кодэксу РБ.

 

Фота: Таццяна Латышава на першым пасяджэнні АВК № 5 (першая злева)

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international