"Наша Талачыншчына" абвясціла прыем “наказаў” для новых дэпутатаў парламенту

2012 2012-08-15T11:22:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

"Ідзе рэгістрацыя будучых народных абраннікаў. Менавіта ў гэты перыяд хацелася б выказаць прэтэндэнтам на месца ў вышэйшым заканадаўчым органе людзям пажаданні выбаршчыкаў, што можна з іх паўнамоцтвамі зрабіць для далейшага развіцця нашага рэгіёну", -- піша талачынская "раёнка".

Пажаданні для дэпутатаў па Талачынскай акрузе №30, якія на дадзены момант не маюць яшчэ і статусу кандыдатаў, прапанавана дасылаць праз рэдакцыю газеты. Але чытачоў цікавяць не толькі "дэпутацкія наказы", але і іх выкананне. Пра гэта "Наша Талачыншчына" піша мала: так, на інтэрнэт-старонцы выдання 22 лютага 2012 года быў размешчаны артыкул "Няма невырашальных пытанняў" пра сустрэчу ў выбаршчыкамі рэгіёна дзейнага дэпутата парламента Аляксандра Папкова.

На прыём прыйшлі ўсяго 6 чалавек, але некаторыя імкнуліся вырашыць адразу тры або нават болей пытанняў, у тым ліку калектыўных, піша "раёнка".  Гэта і рэстаўрацыя Свята-Пакроўскага манастыра, і рамонт дома №4 на вуліцы Лузгіна, і праблемы адтэрміноўкі ў здачы новабудоўлі – 48-кватэрнага жылога дома, і бягучыя праблемы ў мясцовай пляўнічай гаспадарцы…

"Няма невырашальных пытанняў", -- такія словы Аляксандра Папкова працытавала напрыканцы артыкула "Наша Талачыншчына". Але ці вырашыліся ўрэшце пытанні, так і застаецца невядомым, хоць з моманту сустрэчы з дэпутатам парламенту прайшло паўгода.

На гэтых выбарах Аляксандар Папкоў вырашыў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў на другі тэрмін, прычым па той самай Сенненскай выбарчай акрузе №30, у склад якой уваходзіць і Талачынскі раён.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international