Яніна Ляснеўская абскардзіла рашэнне Аршанскага суда па дзіцячым размалёўкам

2012 2012-08-14T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/janina-lesnevskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка кампаніі «Наш дом» абскардзіла вердыкт суда Аршанскага раёна і горада Оршы па распаўсюджванню друкаваных матэрыялаў, якія нібыта заклікаюць да гвалту.

Нагадаем, што такімі матэрыяламі мясцовая міліцыя палічыла знойдзеную ў доме Яніны адну (!?) дзіцячую размалёўку «Мой тата - міліцыянт», дзе распавядалася пра тое, як супрацоўнікі міліцыі здзяйсняюць непрыстойныя ўчынкі. Суд, які адбыўся 31 ліпеня ў Оршы, адміністрацыйную справу супраць Яніны спыніў ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Разам з тым сама Яніна Ляснеўская такой пастановай не задаволеная і мяркуе, што такі судовы вердыкт не даказвае яе невінаватасці, на якой яна настойвае. Зараз справу павінен разгледзець Віцебскі абласны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international