Адны запалохваюць, іншыя- нахвальваюць

2012 2012-08-14T18:45:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія тэндэнцыі назіраюцца ў некаторых рэгіянальных дзяржаўных СМІ Віцебшчыны: некаторыя запалохваюць чытачоў магчымымі правакацыямі апазіцыі, а іншыя – распавядаюць пра дасягненні асобных прэтэндэнтаў у дэпутаты будучага парламента.

Газета "Лепельскі край" найбольш актыўна размяшчае матэрыялы пад рубрыкамі "Ад выбараў да выбараў", або "23 верасня – выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь". На гэтых выбарах па Лепельскай выбарчай акрузе збіраецца балатавацца старшыня мясцовага райвыканкаму Пётр Шыкшнян.

У "выбарчых" рубрыках Лепельскай "раёнкі" матэрыялы выразна падзяляюцца на дзьве катэгорыі: ці пра дасягненні раёну на чале з цяперашнім кіраўніком і патэнцыйнам кандыдатам у дэпутаты, ці пра "падрыўную" дзейнасць апазіцыйных структур. "Лепельскі край" ужо цытаваў і выказванні старшыні ЦВК Л.Ярмошынай пра тое, што "з боку апазіцый на выбарах будзе шмат правакацый", і словы дзеючага прэзідэнта А.Лукашэнкі наконт таго, што "апазіцыя выкарыстоўвае заезжаную пласцінку пра нелегітымнасць выбараў, каб апраўдаць свой заведамы пройгрыш".

Наваполацкая "Новая газета" вырашыла надрукаваць вытрыманае ў перадвыбарчым духу інтэрв’ю з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты, вядомым спартоўцам Вадзімам Дзевятоўскім. У матэрыяле "Патрыёт Наваполацка" няма ніводнага слова пра будучыя выбары, але яго з'яўленне цяжка лічыць выпадковым. Для мясцовых выбараў створаны бездакорны вобраз "героя нашага часу" – вядомага спартоўца, які расказвае пра сваю кар'еру, добрага сем'яніна – мужа і бацькі, грамадскага дзеяча – старшыні гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь", і нават "цімураўца" – калі газета паўтарае словы В.Дзевятоўскага пра тое, як у школьным узросце ён дапамог незнаёмай бабулі дацягнуць мех бульбы…

А вось дзеючы дэпутат парламенту Аляксандр Папкоў, які вырашыў стаць дэпутатам паўторна, вырашыў дапамагчы стварыць у райцэнтры Лёзна амаль што філіял мінскага батанічнага саду. Пра гэта піша мясцовая раённая газета "Сцяг перамогі".  Гаворка ідзе пра азеляненне пляцоўкі каля сярэдняй школы №1, для якой "на просьбу А.Папкова пагадзіліся дапамагчы" супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага сада, Акадэміі навук, грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства аховы прыроды". Райцэнтр Лёзна ўваходзіць у Сенненскую выбарчую акругу №30, дзе ад калектыву Багушэўскага лясгасу А.Папкоў вылучаны кандыдатам у дэпутаты.

Дарэчы, каментарыі да гэтага артыкула на сайце лёзненскай "раёнкі" не надта ўхвальныя. "Словы, адны словы. Да справы пераходзіць трэба, а гаварыць прыгожа з году ў год усе могуць", -- напісаў адзін з чытачоў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international