У Аршанскім рэгіёне больш за ўсё кандыдатаў вылучана ад ЛДПБ, але сярод іх няма ні аднаго мясцовага

2012 2012-08-14T17:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомыя вынікі вылучэння кандыдатаў у Дэпутаты на Аршаншчыне.

Найбольшая канкурэнцыя на дадзеным этапе - 5 чалавек - у Аршанскай гарадской акрузе № 26. Тут падалі дакументы на рэгістрацыю ад «Справядлівага свету» Мікалай Петрушэнка, ад АГП Аляксей Ціханенка, ад ЛДПБ Андрэй Клюеў - жыхар горада Віцебска, прозвішча якога аршанскай грамадскасці невядома. Акрамя таго ад грамадзян шляхам збору подпісаў пададзены дакументы прадстаўніка кампаніі «Гавары праўду» Кастуся Анташкевіча і нарэшце - старшыня Аршанскага гарсавета Людміла Дабрыніна вылучана як подпісамі грамадзян, так і ад працоўнага калектыву ААТ «Оршабудатэрыялы». Зарэгістраваў ініцыятыўную групу незалежны кандыдат Георгій Дзенісенка, але подпісы сабраць не змог і дакументы на рэгістрацыю не падаў.

У Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 кандыдатамі прэтэндуюць стаць 4 чалавекі. Гэта старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін. Ён вылучаны ад грамадзян зборам подпісаў, а таксама ад працоўных калектываў Аршанскага авіярамонтнага завода, завода «Экамол» і Дубровенскага ЖКГ. Акрамя яго зарэгістраваныя заявы 3-х вылучэнцаў ад палітычных партый. Мікалай Дзямідаў - ад «Справядлівага свету», Наталля Лапіцкая - жыхарка горада Мінска - ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і Ларыса Рэзаева - жыхарка Віцебска ад ЛДПБ. Дзве апошнія ніколі не былі заўважаныя ў грамадска-палітычным жыцці Аршаншчыны.

У Сенненскай акрузе № 30 за дэпутацкі мандат выказалі намер пазмагацца Аляксандр Папкоў, дзеючы дэпутат. Яго вылучылі працоўныя калектывы Лёзненскага ЖКГ, Багушэўскага лясгаса і Талачынскага кансервавага завода, а таксама невядомы вылучэнец ад ЛДПБ Дзмітрый Язафатаў, жыхар Віцебскага раёна.

У Лепельскай акрузе № 23 падобная карціна. Кандыдатамі ў дэпутаты маюць намер стаць старшыня мясцовага райвыканкама Пётр Шыкшнян, Ён вылучаны працоўным калектывам Лепельскага ЖКГ. З ім збіраецца пазмагацца невядомы ў акрузе Мікіта Мядзведскі, вылучэнец ЛДПБ.

Аналізуючы ў цэлым вылучэнне кандыдатаў, варта адзначыць, што ЛДПБ і Партыя працы і справядлівасці вылучылі нікому не вядомых у акругах іншагародніх кандыдатаў. Апазіцыйныя жа партыі за выключэннем «Справядлівага свету» якой-небудзь значнай цікавасці да вылучэння кандыдатаў не праявілі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international