viasna on patreon

Магілёўскі грамадзкі актывіст накіраваў адмысловае запытаньне ў ЦВК, абласную пракуратуру і абласны камітэт дзяржаўнага кантролю з прозьбай даць афіцыйную ацэнку дзеяньням БРСМ

2006 2006-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адна з кіраўнічак магілёўскага гарадзкога ГА “БРСМ” Алена Бальшакова абвесьціла праз абласную газэту “Магілёўская праўда”, што тыя сябры гэтай прадзяржаўнай маладзёвай арганізацыі, якія ўпершыню прымуць удзел у выбарах, атрымаюць падарункі. Гэты намер магілёўскія праваабаронцы вызначылі як спробу подкупа выбарцаў, што строга забаронена заканадаўствам. Грамадзкі актывіст Аляксей Паўлоўскі ў сувязі з гэтым накіраваў адмысловае запытаньне да Цэнтральнай выбарчай камісіі, у абласную пракуратуру і абласны камітэт дзяржаўнага кантролю. Ён просіць гэтыя ўстановы даць афіцыйную ацэнку такому намеру грамадзкай арганізацыі, якая, на думку актывіста, замахваецца на небясьпечнае парушэньне выбарчага заканадаўства. Нешта падобнае – заахвочваньне маладых выбарцаў мэтадам уручэньня ім прызоў – адбывалася ў Магілёве падчас мінулых парляманцкіх выбараў. Тады ЦВК, куды са скаргай на дзеяньні БРСМаўцаў зьвяртаўся той самы Аляксей Паўлоўскі, пакінула пытаньні актывіста бяз адказу. Гэтым разам заяўнік пашырыў кола інстанцый, да якіх зьвяртаецца з просьбай своечасова спыніць замах на выбарчы кодэкс і Канстытуцыю. Адначасова ён прапануе, каб сродкі, якія ГА “БРСМ” мяркуе выдаткаваць на “выбарчыя падарункі”, былі перададзеныя ў гарадзкі дзіцячы дом, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства