Кіраўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для агітацыі

2012 2012-08-14T17:18:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirausk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Кіраўскага раёна вызначылася з месцамі, якія будуць адводзіць кандыдатам у дэпутаты для правядзення масавых мерапрыемстваў. 

У Кіраўску, а таксама ва ўсіх 11 вёсках, якія ўваходзяць у раён, гэта будуць тэрыторыі, прылеглыя да Дамоў культуры; у калгасе “Свярдлова” – тэрыторыя ля адміністрацыйнага будынка.

Для сустрэч кандыдатаў і давераных асобаў з выбаршчыкамі, перадвыбарных пасяджэнняў у Кіраўску будуць выдзяляцца актавыя залы Дома  культуры, дзіцячай школы мастацтваў, прафесійнага ліцэя № 15; залы пасяджэнняў прадпрыемства “Кіраўская перасоўная механізаваная калона № 225”, ААТ “Кіраўск-лён”, РУП “Белпошта”, Жылкамгасу.

На тэрыторыі раёна для гэтых жа мэтаў будуць выдзяляцца тыя ж Дамы і Цэнтры культуры, сельскія клубы, бібліятэкі, музеі, у Жылічах – актавая зала сельгаскаледжа. Таксама кандыдатам могуць прадастаўляцца і іншыя памяшканні, але са згоды кіраўнікоў арганізацый.

Абвешчаны і месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Гэта інфармацыйныя тумбы ў Кіраўску, дошка аб’яў на будынку аўтастанцыі, інфармацыйныя стэнды арганізацый раёна, стэнды ў будынках па месцы размяшчэння ўчасткаў для галасавання.

Сачыць за выкананнем гэтых рашэнняў будуць намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова і начальнік АУС Аляксандр Шункевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international