Полацк: сямёра патэнцыйных кандыдатаў

2012 2012-08-14T17:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сем чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.

Прызнаны праўладны кандыдат Наталля Гуйвік перадала на праверку ў акруговую камісію больш за 3,5 тысяч подпісаў, а для падстрахоўкі вылучылася ад трох працоўных калектываў - ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», УП «Полацквадаканал» і прадпрыемства УКП «Полацк-гандаль».

Прадстаўнікі “Справядлівага свету” і Ліберальна-дэмакратычнай партый пайшлі па шляху найменшага супраціву і падалі ў камісію дакументы, якія пацвярджаюць іх вылучэнне на з'ездах партый.

Прадаставілі для праверкі подпісы выбаршчыкаў і чацвёра афіцыйна беспартыйных кандыдатаў - Лідзія Сагідуліна, Аляксей Міхальчанка, Мікалай Панкрат і Сяргей Рабцаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international