Старшыня Слонімскага райвыканкама “паабяцаў” дэмакратычныя выбары

2012 2012-08-14T16:57:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pauliukievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч

Старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч

На адным з апошніх раённых паседжанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і мясцовых ідыёлагаў,  старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч паведаміў, што ўжо паступілі дакументы на рэгістрацыю чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. “Калі хто з вас жадае стаць дэпутатам, калі ласка, мы ўсіх прымем. У нас адбудуцца дэмакратычныя выбары …”, — сказаў спадар Паўлюкевіч, звяртаючыся да прысутных.

Магчыма, у Слонімскай выбарчай акрузе № 58 гатовы зарэгістраваць і 10 і 20 кандыдатаў. Але ўсім слонімцам сёння зразумела, што дэпутатам ад улады стане Ала Сопікава —дырэктар СШ № 9 г. Слоніма. І ўжо сёння на яе дырэктарскае месца падрыхтаваны супрацоўнік Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Максім Маслаў.

У такой сітуацыі зусім незразумела, адкуль ногі растуць у развагах спадара Паўлюкевіча пра выбарчую дэмакратыю.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international