Гарадзеншчына: ад ПБНФ 7 кандыдатаў, ад “Справядлівага свету”- 6

2012 2012-08-14T16:19:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzienshchyna-mapa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гарадзенскай вобласці Партыя БНФ імкнецца зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты  шляхам партыйнага вылучэння 7 сваіх прадстаўнікоў. Па акругах яны размеркаваліся наступным чынам: Ваўкавыская № 48 – Павел Севасцян, Гарадзенская Цэнтральная № 50 – Вадзім Саранчукоў, Гарадзенская сельская № 52 – Алесь Стральцоў, Дзятлаўская № 55 – Сяргей Трафімчык, Мастоўская № 56 – Віктар Марчык, Наваградская № 57 – Наталля Ваўчок, Слонімская № 58 – Іван Шэга.

Прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Дзмітрый Бандарчук вылучаецца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў. Ён падаў у акруговую камісію Гарадзенскай-Занёманскай акругі № 49 1 147 подпісаў грамадзянаў у сваю падтрымку.

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” па вобласці падала дакументы на рэгістрацыю 6 сваіх прадстаўнікоў: у Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49 – Віктара Міхальчыка, Гарадзенскай Цэнтральнай акрузе № 50 – Паўла Станеўскага, Гарадзенскай Паўночнай акрузе № 51 – Алега Каратаева, Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 – Галіны Гайда, Лідскай акрузе № 54 – Яніны Гузоўскай, Слонімская акрузе № 58 – Міхаіла Караткевіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international