Праваабаронцы гатовыя паручыцца за Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава

2012 2012-08-14T14:30:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basharymausurapin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін

Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы Беларускай асацыяцыі журналістаў па змене меры стрымання для журналіста Антона Сурапіна, які з 13 ліпеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы таксама хадайнічаюць аб змене меры стрымання ў дачыненьні да рыэлтара Сяргея Башарымава, якому разам з Сурапіным прад’яўлена абвінавачванне ў ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (ч. 6 ст. 16 і ч. 3 ст. 371 КК), і вызваленні іх абодвух  з-пад варты пад асабістае паручальніцтва.

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, паручальніцтва за  зняволенага могуць даць два ці болей раней не судзімых грамадзян краіны, якія «заслугоўваюць даверу». У сувязі з гэтым праваабаронцы прапануюць ўсім неабыякавым грамадзянам таксама падпісаць адпаведныя паручальніцтва, узоры якіх змешчаныя на нашым сайце і накіраваць іх на адрас:  КДБ Беларусі (г.Мінск, пр.Незалежнасці 17).

Нагадаем, 6 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ Сяргей Башарымаў, а  13 ліпеня 2012 года -  фатограф Антон Сурапін. 16 і 23 ліпеня адпаведна,  ім было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”. Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фотаздымкаў меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Яшчэ больш абсурднымі выглядаюць абвінавачванні Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі, у спрыянні пераходу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае затрыманне і ўзяццё пад варту грамадзянаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава як эскалацыю страху ў грамадстве і спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны на звычайных грамадзянаў.

Паручальніцтвы па змене меры стрымання для журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава на гэты час падрыхтавалі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна"  Валянцін Стэфановіч, сябры Рады "Вясны" Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч.

УЗОР ПАРУЧАЛЬНІЦТВА ЗА АНТОНА СУРАПІНА

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international