5 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну адбылася папярэдняя гутарка з удзелам двух бакоў па справе аб аднаўленьні на працы выкладчыка педуніверсітэта Ю.Бачышчы

2006 2006-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выкладчык БДПУ ім. Максіма Танка Юры Бачышча быў звольнены з працы 23 сакавіка з фармулёўкай “за амаральныя паводзіны, якія не адпавядаюць займаймай пасадзе”, на падставе арт. 47 п. 3 Працоўнага Кодэксу РБ. Амаральны ўчынак нібыта заключаўся ў распаўсюдзе сярод студэнтаў мультфільмаў паклёпніцкага характару на А. Лукашэнку. Юры Бачышча ня згодны з незаконным звальненьнем, і сапраўднай прычынай пазбаўленьня ад яго лічыць тое, што ён працаваў незалежным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах.

Выкладчык зьвярнуўся у суд, каб аднавіцца на працы, а адміністрацыя ўніверсітэту ў сваю чаргу падала матэрыялы ў пракуратуру, каб узбудзіць супраць Юрыя Бачышчы крымінальную справу. Як ужо паведамляў ПЦ "Вясна", па матэрыялах праверкі пракуратура адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць выкладчыка, бо не знайшла складу злачынства ў дзеяньнях дацэнта.

5 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну на папярэдняй гутарцы па справе аб аднаўленьні на працы з удзелам бакоў і судзьдзі было вырашана, што судовае паседжаньне ўсё ж такі адбудзецца 12 снежня ў 15.00. Калі суд прызнае інфармацыю, на падставе якой быў звольнены Юры Бачышчаі, паклёпніцкай і непраўдзівай, то выкладчык будзе патрабаваць абвергнуць яе публічнава ўніверсітэцкіх сродках масавай інфармацыі, каб аднавіць сваю рэпутацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international