У Гомельскай вобласці толькі два дэпутаты-палатачнікі зноў балатуюцца ў парламент

2012 2012-08-14T12:44:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parl-t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па афіцыйнай інфармацыі, у 17 акруговых камісій Гомельскай вобласці пададзена 68 заяў на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прычым зноў балатавацца ў парламент будуць толькі двое дэпутатаў-палатачнікаў. Вядома, што намер балатавацца ў ПП НС выказваў Сяргей Канопліч (Палеская выбарчая акруга, Ельскі раён і частка Мазырскага). Другі магчымы кандыдат і цяперашні дэпутат пакуль невядомы.

Прэзідэнт Беларусі неаднаразова выказваўся, што ў новым парламенце павінна быць каля траціны «старых» дэпутатаў. Відаць, прадстаўнікі Гомельскай вобласці ў Палаце прадстаўнікоў нечым не дагадзілі, калі іх «не бяруць» на новыя тэрміны? Прычым многія прабылі ў парламенце толькі адзін тэрмін – Уладзімір Маёраў, Аляксандр Беляеў, Аляксандр Чыкілёў і іншыя.

Ад палітычных партый у Гомельскай вобласці 37 вылучэнцаў (партыя левых «Справядлівы свет» - пяць чалавек, БНФ – адзін, АГП – сем, КПБ – два, ЛДП – 16, РППіС – шэсць). 17 чалавек вылучаюцца ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў, 14 – толькі зборам подпісаў.

Вядома, што пяць вылучэнцаў прэтэндуюць на рэгістрацыю кандыдатамі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе, чатыры – па Гомельскай-Цэнтральнай (прычым тры – прадстаўнікі палітычных партый КПБ, ЛДП і «Справядлівы свет»), тры чалавекі вылучыліся ў кандыдаты па Гомельскай-Прамысловай акрузе, два – па Гомельскай-Юбілейнай.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international