ГА “БАЖ” пачынае кампанію збору подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна

2012 2012-08-14T12:20:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праўленне арганізацыі заклікае ўсіх салідарных з незалежным журналістам паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць усіх сябраў арганізацыі, а таксама неабыякавых грамадзян падпісаць адмысловы зварот за вызваленне Антона Сурапіна. Апроч гэтага, ГА “БАЖ” звяртаецца да замежных партнёраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, а таксама калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасці.

"З 13 ліпеня 2012 г. Антон знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, арганізаванаму групай асобаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК РБ). Мяркуючы па ўсім, віна А.Сурапіна заключаецца толькі ў тым, што ён размясціў у інтэрнэце эксклюзіўныя фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.

Лічым, што крымінальны пераслед А. Сурапіна непасрэдна звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і груба парушае гарантаванае Канстытуцыяй права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Патрабуем вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць заведзеную ў дачыненні да яго крымінальную справу," - адзначаецца ў звароце.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць усіх, хто падпішацца ў абарону Антона Сурапіна, дасылаць свае звароты заказной карэспандэнцыяй на адрас г.Мінск, вул.Камсамольская 7-32 (офіс ГА “БАЖ”). Свой подпіс пад зваротам таксама можна паставіць непасрэдна ў офісе ГА "БАЖ" з 10:00 да 18:00.

Па меры паступлення зваротаў кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі будзе перадаваць іх у Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які і прыняў рашэнне аб затрыманні і зняволенні нашага калегі.

БЛАНК ЗВАРОТУ ПА-БЕЛАРУСКУ

БЛАНК ОБРАЩЕНИЯ ПО-РУССКИ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international