Ідэолаг Светлагорскага аўтапарка “правёў гутарку” з удзельнікам збору подпісаў

2012 2012-08-14T11:48:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dajneka-siargej-svetlagorsk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску ідэолаг аўтобуснага парку № 5 Антон Сатараў выклікаў да сябе работніка аўтапарка, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу па вылучэнню  кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргея Дайнекі – кіраўніка Светлагорскай  раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.

Інжынер Сяргей Дайнека вылучаецца ў кандыдаты па Светлагорскай выбарчай акрузе, якая ахоплівае Светлагорскі раён Гомельскай вобласці. Вылучэнне ажыццяўляецца як ад партыі “Справядлівы свет”, так і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

– Адзін з маіх прыхільнікаў, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу па збору подпісаў, працуе ў рэспубліканскім дачэрнім аўтатранспартным унітарным прадпрыемстве “Аўтобусны парк № 5” г. Светлагорска. Днямі гэты чалавек быў выкліканы да ідэолага аўтапарка Антона Сатарава. Ідэолаг вёў гаворку пра тое, каб работнік аўтапарка не браў удзел у пікетах, мітынгах ці яшчэ якіх-небудзь мерапрыемствах, – паведаміў Сяргей Дайнека (на здымку).

С. Дайнека лічыць гэты выпадак спробай уціску на члена ініцыятыўнай групы.

– Збор подпісаў праводзіўся ў непрацоўны час і не па месцы працы. Подпісы збіраліся па месцы жыхарства выбаршчыкаў і ў пікетах на вуліцах. Таму гэта дзейнасць ніякіх адносін  да аўтапарка не мае, – тлумачыць С. Дайнека.

На меркаванне С. Дайнекі і яго прыхільнікаў, Антон Сатараў умешваецца ў працу ініцыятыўнай групы з мэтай запалохаць удзельніка збору подпісаў.

У той жа час мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ад улады Галіны Філіповіч, якая займае пасаду старшыні райсавета, праводзіўца па месцы працы і ў працоўны час. Напрыклад, як паведамў адзін з выбаршчыкаў, такім чынам збіралі подпісы ў аддзеле па прызначэнню пенсій і дапамог Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Светлагорскага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international