Прэтэндэнтцы ад «Гавары праўду» Валянціне Каляка вынесена папярэджанне

2012 2012-08-14T11:41:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kaliaka-valiancina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 жніўня ў 16-00 адбылося паседжанне Лагойскай АВК №75, на якім прысутнічалі 9 сябраў камісіі, назіральнікі са Смалявічаў і ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, а таксама прэтэндэнтка ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду!» Валянціна Каляка. Паседжанне праводзіў не старшыня АВК Валянціна Канаш, а сакратар камісіі - юрыстконсульт Лагойскага райвыканкаму Аляксандар Суцько.

Разглядалася пытанне аб вынясенні чарговага папярэджання Валянціне Каляка на падставе падачы ў АВК на гэты раз цэлых двух заяваў ад жыхарак вёскі Куляшоўка (Драчкаўскі сельсавет Смалявіцкага раёну) Жаны Усавай і Аляксандры Астапчук. Яны паведамілі, што за вылучэнне Валянціны Калякі ім прапаноўвала падпісацца Ірына Кузьма, якая не з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі.

У сваю чаргу Валянціна Каляка прадставіла камісіі заяву ад Ірыны Кузьмы, у якой апошняя наогул абвяргала факт збору ёй подпісаў. Прэтэндэнтка патлумачыла, што гэтага быць не магло, бо яна сама абышла ўсю Куляшоўку. Валянціна Каляка распавяла, што сустракалася і размаўляла з Аляксандрай Астапчук і яе мужам. І яны прызналіся, што прыязджала старшыня Драчкаўскага сельсавету Марына Гнедчык і прасіла напісаць такую заяву, за што абяцала дапамагчы цвікамі і будматэрыяламі. Валянціна Каляка назвала тое, што адбываецца, чарговай правакацыяй. Яна зарэгістравала пісьмовае абвяржэнне ад жыхаркі вёскі Куляшоўкі ў каімісіі і прасіла старшынствуючага ўлічыць яго пры разглядзе пытання.

Аднак Аляксандар Суцько дэманстратыўна, без разгляду прадстаўленага пісьмовага абвяржэння ад Валянціны Калякі канчаткова паставіў прапанову пра вынясенне ёй папярэджання на галасаванне. Камісія прагаласавала за прапанову: 8 супраць 1 (супраць прагаласавала прадстаўніца ў АВК ад ПБНФ Тацяна Кошалева).

Валянціна Каляка выказала абурэнне падобнымі адносінамі кіраўніцтва Лагойскай выбарчай камісіі і такім рашэннем па відавочна спрэчных, надуманых абставінах і заявіла аб сваім намеры аспрэчваць дадзенае рашэнне ў ЦВК. 

 

Фота з сайту "Гавары праўду!"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international