Алена Дубовік праз суд патрабуе кампенсацыі за знаходжанне на Акрэсціна

2012 2012-08-14T11:33:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudmaskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманая разам з сябрамі 24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ Алена Дубовік звярнулася ў суд з зыскам да  ГУУС Мінгарвыканкама, каб кампенсаваць маральную шкоду падчас яе знаходжання на Акрэсціна.

Яе затрымалі пад час канцэрту 24 сакавіка ды пакаралі адміністрацыйным арыштам на трое сутак за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Прычым, пад час суда высветлілася, што дзяўчыне былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні пры затрыманні. Аднак суд не звярнуў на гэта ўвагі.

13 жніўня у судзе Маскоўскага раёна адбылося першае пасяджэнне па зыску Дубовік. Справу разглядала суддзя Алена Рудніцкая.  Аднак цяжка зразумець логіку суддзі, якая наступнае судовае паседжанне прызначыла аж на 1 кастрычніка. Ці гэтая справа сапраўды вымагае такіх значных высілкаў? І гэта пры тым, што ГУУС Мінгарвыканкама ў ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ўтрыманне Алены Дубовік у ЦІП суправаджалася парушэннямі яе правоў.

Пакаранне дзяўчына адбывала ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна. Умовы ўтрымання яна апісвае ў сваім зыску ў суд Маскоўскага раёна: “Мяне змясцілі ў камеру, дзе было 8 чалавек. Норма плошчы на аднаго чалавека была парушаная. Спальных месцаў абсталявана не было. Пасцельную бялізну і матрац мне не выдавалі. Прыбіральні ў камерах ЦІП знаходзяцца ў паўметры ад спальнага месца і “адгароджаныя” ад спальнага месца толькі адной перагародкай. У камерах недастаткова натуральнага асвятлення. Кругласуткава ўключана штучнае асвятленне, але яго не хапае, у камеры паўзмрок. Чытаць можна толькі з вялікімі высілкамі і непрацяглы час, бо хутка стамляюцца вочы. У камеры вельмі халодна, бо не зачыняецца фортка, яе ўшчыльняюць падручнымі сродкамі - газетамі. У той жа час у камеры душна, бо практычна ўсе, акрамя мяне, палілі. У камерах не было пітной вады. Пры паступленні мне далі калавачак мыла і некалькі аркушаў газеты замест туалетнай паперы. У камеры вадзіліся пацукі. Некаторыя з арыштаваных у камеры былі ў крайняй ступені неахайныя, але адміністрацыя не прымала мер для таго, каб правесці ім хоць бы элементарную санапрацоўку. За трое сутак знаходжання на Акрэсціна мяне ні разу не вадзілі на шпацыр”.

ГУУС Мінгарвыканкама ў ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ўтрыманне Алены Дубовік у ЦІП суправаджалася парушэннямі яе правоў. Таму  дзяўчына і звярнуласяў суд з патрабаваннямі спагнаць з ГУУС Мінгарвыканкама кампенсацыю за маральную шкоду,  а таксама забараніць эксплуатацыю ЦІП на Акрэсціна, дзе масава парушаюцца правы грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international