У Крычаўскай акрузе прэтэндэнтаў у кандыдаты паболела

2012 2012-08-14T11:30:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Каранкевіч (Хоцімск)

Валерый Каранкевіч (Хоцімск)

У акруговую камісію Крычаўскай выбарчай акругі № 83 дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падалі тры прэтэндэнты. Пра гэта распавёў адзін з іх - грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч.

Дарэчы, сам спадар Каранкевіч вылучаўся і ад Партыі БНФ і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

“Я падаваў дакументы на рэгістрацыю ў акруговую камісію ўжо ў другой палове дня 13 жніўня, - кажа Валерый Каранкевіч. – Давялось вяртацца ў Хоцімск, бо забыўся пасведчанне сябра Партыі БНФ. Сам я вылучаўся двума шляхамі: ад Партыі БНФ, вылучаны на з’ездзе 4 жніўня, а таксама здаў 1019  подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. Я проста не мог зрабіць інакш пасля таго прэсінгу, які быў аказаны на два склады маёй ініцыятыўнай групы. Нягледзячы на ціск, мы ўсё ж сабралі патрэбную колькасць подпісаў, прычым асноўная нагрузка клалася на плечы трох чалавек”.

Па словах дэмакратычнага актывіста, акруговая камісія прыняла дакументы на рэгістрацыю яшчэ ў двух прэтэндэнтаў – першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова (ініцыятыўная група з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу сабрала больш за пяць тысяч подпісаў за вылучэнне праўладнага кандыдата), а таксама вылучэнца ад ліберальна-дэмакратычнай партыі, дырэктара прывтанага гандлёвага прадпрыемства Васіля Клімава.

“Так што па нашай акрузе прэтэндэнтаў стала больш, - заўважае В.Каранкевіч. - Дарэчы, я прапанаваў сябрам акруговай камісіі, у выпадку нашай рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты, арганізаваць паміж намі дэбаты, каб кожны з кандыдатаў мог выказаць свае меркаванні наконт вырашэння праблем у нашым рэгіёне”.

Нагадаем, што з першага разу камісія Крычаўскай выбарчай акругі № 83 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Валерыя Каранкевіча. Падставай для адмовы стала тое, што шэсць з пятнаццаці сябраў групы напісалі пісьмовыя заявы аб тым, што яны адмаўляюцца вылучаць яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як адзначаў назіральнік ад БХК пры акруговай камісіі Сяргей Няроўны, было ўражанне, што людзі пісалі гэтыя заявы проста пад капірку. У другі раз сябры акруговай камісіі аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю новай ініцыятыўнай групы за вылучэнне дэмактывіста.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international