Кіраўніцтва ГА “БАЖ” паручылася за Антона Сурапіна

2012 2012-08-14T10:53:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anton-surapin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Сурапін

Антон Сурапін

Хадайніцтва Жанны Літвіной і Андрэя Бастунца аб змене меры стрымання журналіста было накіравана ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, які займаецца расследаваннем справы зняволенага сябра арганізацыі.

“Мы, Літвіна Жанна Мікалаеўна і Бастунец Андрэй Леанідавіч, на падставе арт. 121 КПК Рэспублікі  Беларусь хадайнічаем аб змене меры стрымання, ужытай да Сурапіна Антона Андрэевіча, які абвінавачваецца ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (ч. 6 ст. 16 і ч. 3 ст. 371 КК), і вызваленні яго з-пад варты пад наша асабістае паручальніцтва.

Даём гарантыі, што Сурапін А.А., знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы ці разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю”, - гаворыцца ў паручальніцтве.

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, паручальніцтва за  зняволенага могуць даць два ці болей раней не судзімых грамадзян краіны, якія «заслугоўваюць даверу». У сувязі з гэтым ГА “БАЖ” прапануе ўсім неабыякавым грамадзянам таксама падпісаць адпаведнае паручальніцтва і накіраваць яго на адрас КДБ Беларусі (г.Мінск, пр.Незалежнасці 17).

УЗОР ПАРУЧАЛЬНІЦТВА

Прэсавая служба БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international