6 сьнежня Пінскі гарадзкі суд аштрафаваў на 50 базавых велічыняў сябра Партыі БНФ Аляксандра Аўсеенку
07.12.2006.
Яго прызналі вінаватым у перавозе праз беларуска-ўкраінскую мяжу забароненых да распаўсюду налепак і агітацыйных матэрыялаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Аляксандар Аўсеенка быў затрыманы памежнікамі 29 сакавіка гэтага году.Вынікі суду пацярпелы так патлумачыў Радыё Свабодзе: “Я буду абскарджваць гэтае рашэньне да Камітэту ААН у правах чалавека. Прайду інстанцыі: Берасьцейскі абласны і Вярхоўны суд. Першае судзілішча было ў траўні, другое ўлетку. А цяпер трэцяе. Выснова адна: у Беларусі інстытут суду зьліквідаваны. Ад іх засталася прафанацыя”.
Аляксандар Аўсеенка быў дэпутатам Пінскага гарсавету ў 1990-я гады. Цяпер ён чакае рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты паводле збору подпісаў. Акрамя таго, спадар Аўсеенка мае больш як 300 подпісаў у падтрымку вылучэньня на чарговы Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








