Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Журналісты недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Вольга Шынкевіч і Мікола Канановіч 5 снежня давалі тлумачэньні ў пракуратуры з нагоды фактаў, выкладзеных у сваіх артыкулах

07.12.2006.

Як паведаміла прэс-служба БАЖ, журналісты недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Вольга Шынкевіч і Мікола Канановіч 5 снежня былі выкліканы ў Слонімскую міжраённую пракуратуру для дачы тлумачэнняў наконт сваіх артыкулаў, дзе яны расказваюць пра цяжкае жыццё адзінокіх састарэлых людзей у горадзе.

Заяву з патрабаваннем разабрацца з журналістамі, якія нібыта сказілі факты ў сваіх публікацыях, у пракуратуру накіравала загадчык аддзела па працы і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама Кацярына Руткоўская.

Вольга Шынкевіч у сваім матэрыяле “Больше всего бабе Наде хочется умереть” распавядае пра 80-гадовую сланімчанку Надзею Пясецкую, якая жыве у паўразбуранай хаце, дзе няма электрычнасці. Састарэлая жанчына расказала карэспандэнтам “ГС”, што жыве адна, дапамагчы няма каму, а сіл не заўсёды хапае дайсці да крамы, таму вельмі часта нават няма чаго есці. Падчас падрыхтоўкі артыкулу ў друк, журналісты “ГС”, кіруючыся спачуваннем да пажылой жанчыны, завезлі ёй прадукты харчавання, — расказала супрацоўніку службы маніторынгу БАЖ В.Шынкевіч.

У артыкуле Міколы Канановіча “Ілья Шундрык: “Пачакаў я месяц, другі — ніхто нічога не робіць” расказвалася, як 83-гадовы сланімчанін – ветэран вайны на працягу доўгага часу чакае ад мясцовых уладаў дапамогі, каб адрамантаваць дах хаты.

У заяве загадчыцы аддзелу па працы і сацыяльнай абароне адзначаецца, што журналіст “ГС” Вольга Шынкевіч сваёй матэрыяльнай дапамогай нанесла Н.Пясецкай псіхалагічную траўму. Быццам бы, пасля дапамогі журналісткі жанчына адмаўляецца нават гутарыць з людзьмі. А факты, выкладзеныя ў артыкуле М.Канановіча, паводле скаргі К.Руткоўскай, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Старшы следчы Слонімскай міжраённай пракуратуры Валерый Карытца папрасіў патлумачыць Вольгу Шынкевіч, адкуль, на якой падставе з’явіўся артыкул пра Н.Пясецкую, удакладніць, хто тэлефанаваў у рэдакцыю і прасіў дапамогі ў журналістаў, што гаварыла Надзея Пясецкая пры сустрэчы з журналістамі, ці пыталася карэспандэнт дазволу фатаграфаваць хату, ці паказвала журналісцкае пасведчанне і г.д. Таксама следчага цікавіла, чаму Вольга Шынкевіч вырашыла дапамагчы састарэлай бабульцы, якія прадукты ёй прынесла?

Асабіста азнаёміцца са скаргай з боку К.Руткоўскай карэспандэнту “ГС” В.Шынкевіч следчы не даў, патлумачыў, што сам зачытае асобныя радкі з заявы.

Аналагічныя пытанні следчы В.Карытца задаваў і журналісту Міколу Канановічу, аўтару артыкула пра слонімскага ветэрана ВАВ Ілью Шундрыка. Паводле спадара Канановіча, калі гісторыя яго публікацыі была выкладзена і запісана, следчы адзначыў, што “шкада і нашага, і вашага дарэмна патрачанага часу”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования