Брэст: Салідарная прабежка праваабаронцы Уладзіміра Малея з Алесем Бяляцкім зацікавіла міліцыю

2012 2012-08-13T17:32:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malej-prabeg-ales-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Участковы  аддзела міліцыі Ленінскага раёна Брэста капітан Мікалай Селівонік 11 жніўня паведаміў па тэлефоне Уладзіміру Малею, што ён павінен наведаць аддзел міліцыі ў сувязі з бегам па вуліцах Брэста 4 жніўня – у гадавіну зняволення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Прабежку праваабаронца праводзіў у чорнай майцы   з выявай Бяляцкага і трымаў яго партрэт у руках. Бег быў прысвячаны салідарнасці са зняволеным калегам і ўсімі беларускімі палітзняволенымі. Падчас бегу да Малея далучыліся 3 дзяўчыны, якія прабеглі некалькі колаў вакол помніка. Здымак гэтай прабежкі з дзяўчатамі ля помніка 1000-годдзю Брэста трапіў у інтэрнэт і зацікавіў міліцыю.

Падчас  тэлефоннай размовы з ўчастковым Селівонікам Уладзімір Малей запатрабаваў выклікаць яго позвай для дачы тлумачэнняў. 13 жніўня капітан Селівонік уручыў Уладзіміру Малею позву, дзе сказана, што 14 жніўня ў 11 раніцы Малей  павінен з’явіцца У Ленінскі РАУС.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international