Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


“Лукашэнка капітуляваў перад галадоўнікамі” – такі загаловак мае артыкул у “Gazecie Wyborczej”, якая піша пра дазвол гарадзенскіх уладаў на пабудову ў горадзе каталіцкага храму

07.12.2006.

6 сьнежня галадоўка гарадзенскіх каталікоў была спынена. Абласныя ўлады пагадзіліся задаволіць іхняе патрабаваньне — дазволіць будаваць касьцёл. У акцыі пратэсту ўдзельнічалі 16 парафіянак на чале з ксяндзом Аляксандрам Шэметам.

“Аляксандар Лукашэнка саступіў каталікам з Горадні, якія праз галадоўку, што была абвешчаная ў мінулую пятніцу, дамагаліся ад уладаў даўно абяцанага дазволу на будаўніцтва касьцёлу – прадстаўнікі аблвыканкаму ўручылі ім гэты дазвол у пісьмовым выглядзе”, - піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле штодзёньніка, “галадоўкі ў Беларусі апошнім часам з’яўляюцца адзіным эфэктыўным мэтадам націску на рэжым Лукашэнкі”. Тут газэта падае таксама прыклад галадоўкі менскіх пратэстантаў, якія такім чынам не аддалі ўладам будынак свайго храму.

Польскія газэты пішуць таксама пра выклік непрызнаванай беларускімі ўладамі старшыні СПБ Анжалікі Борыс у міліцыю, дзе пасьля допыту ў яе адабралі пашпарт.

На наступным тыдні спадарыня Борыс мелася ехаць разам з Аляксандрам Мілінкевічам у Страсбур на цырымонію ўручэньня экс-кандыдату на пасаду прэзыдэнта прэміі імя Андрэя Сахарава, аднак цяпер, як пішуць газэты, паездка Анжалікі Борыс у Францыю можа не адбыцца. /Радыё Свабода

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования