Слонім: толькі тры месцы для перадвыбарчых сходаў

2012 2012-08-13T16:09:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-agit-niekl-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі райвыканкам прыняў рашэнне № 547 ад 8 жніўня аб вызначэнні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У Слоніме праводзіць сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама перадвыбарчыя сходы, якія будуць арганізоўваць кандыдаты ў дэпутаты і выбаршчыкі, можна толькі ў трох месцах. Гэта ў кінатэатры “Мір”, у Доме культуры ў мікрараёне Альбярцін і ў памяшканні Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў. І ўсё. А вось у самым вялікім і густанаселеным мікрараёне на вуліцах Брэсцкай, Ф. Скарыны, праспекце Незалежнасці такіх месцаў не адведзена.

У сельскай мясцовасці кандыдаты ў дэпутаты павінны праводзіць сустрэчы толькі ў вясковых клубах. Але палова вёсак Слонімшчыны клубаў не маюць, іх пазачынялі. Паўстае пытанне: тады дзе сустракацца кандыдатам з выбаршчыкамі згодна рашэнню райвыканкама? Каля магазінаў, бібліятэк, школ, дзіцячых садкоў?.. Але яны таксама адсутнічаюць у большасці вёсак Слонімскага раёна. 

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international