Аршанскі суд адмовіў у скаргах на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі

2012 2012-08-13T14:51:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Аршанскага раёна і горада Орша адмовіў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" у скарзе на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій па горадзе Орша. Судовае паседжанне праходзіла пад старшынствам Наталлі Архіпавай, на ім прысутнічала памочнік пракурора Вікторыя Корсак.

Як мы ўжо раней паведамлялі, у скарзе аўтары паказвалі, што прадстаўленыя кандыдатуры дзесяці сябраў партыі не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісій. Крытэрый адбору сябраў участковых камісій невядомы. Прычына, па якой прадстаўнікі партыі не ўключаны ў склад камісій, не патлумачаная. Разам з тым, не ва ўсе склады ўчастковых камісій у Оршы ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый.

Суд прыняў рашэнне адмовіць у пазове. У судовым рашэнні пазначана, што "довады, названыя ў скарзе і прыведзеныя прадстаўнікамі заяўніка ў судовым паседжанні, не з'яўляюцца падставай для задавальнення скаргі, паколькі крытэрыяў для ўключэння ці не ўключэння прадстаўнікоў у склад участковых камісій заканадаўствам не прадугледжана".

Аналагічны вердыкт вынес той жа суд на па скарзе Віцебскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы свет" у дачыненні да Аршанскага райвыканкама, які адмовіўся ўключыць двух сябраў "Справядлівага свету" ва ўчастковыя камісіі Аршанскага раёна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства