viasna on patreon

Конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі

2012 2012-08-13T22:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ihr-shkola-konkurs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у
Другім Міжнародным адукацыйным
Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі

 У Курсе прымуць удзел маладыя актывісты з Беларусі і Украіны.

“Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека, які арганізоўваецца і каардынуецца шэрагам праваабарончых арганізацый - Украінскім Хельсінкскім саюзам, ГА “М’АРТ” (Украіна), Праваабарончым цэнтрам “Поступ” (Украіна) і Праваабарончым цэнтрам “Вясна” (Беларусь).

Навучанне складаецца з двух сямідзённых трэнінгаў і дыстанцыйнага курса і дае ўдзельнікам магчымасць паглыбіць свае веды пра стандарты правоў чалавека і навучыцца:

*  Аналізаваць сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і ідэнтыфікаваць выпадкі парушэнняў правоў чалавека;

*  Распаўсюджваць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека і эфектыўна выкарыстоўваць нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны;

*  Планаваць і рэалізоўваць трансмежавыя кампаніі ў абарону правоў чалавека;

*  Арганізоўваць асветніцкія кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы ў падрымку і абарону правоў чалавека.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека, якія з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека для моладзі і адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа” .

Узрост: ад 18 да 27 гадоў.

Прэтэндэнты на ўдзел у Міжнародным Курсе па абароне правоў чалавека павінны адпавядаць наступным крытэрам:

*  Праяўляць актыўнасць у справе падтрымкі і абароны правоў чалавека;

*  Супрацоўнічаць з недзяржаўнымі арганізацыямі;

*  Мець пачатковую падрыхтоўку ў галіне правоў чалавека, атрыманую ў межах адукацыйных трэнінгаў праграмы “Беларуская праваабарончая школа”;

*  Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Курса;

*  Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу двух сесій Курса і выконваць заданні дыстанцыйнай сесіі;

*  Быць гатовымі актыўна ўдзельнічаць у планаванні і правядзенні трансмежавых кампаній у абарону правоў чалавека.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Курсе.

Група ад Беларусі будзе сфармаваная з дванаццаці ўдзельнікаў па выніках конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Месца правядзення: 

Першая сесія адбудзецца з 18 па 23 верасня 2012 года на беразе Чорнага мора ў г. Алушта,  АР Крым (Украіна).

Другая сесія адбудзецца з 14 па 20 снежня 2012 года ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні (Літва).

Працоўная мова: руская.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Міжнароднага Курса, выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы, выдаткі на праезд да месцаў правядзення сесій і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо ў плацкартным вагоне цягніка).  

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Курсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму moladz-kurs і даслаць не пазней за 1 верасня 2012 (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаную дату, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.    

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства