Жлобін: сябрам “Справядлівага свету” пагражаюць звальненнем за вылучэнне ва УВК

2012 2012-08-13T12:17:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spravdlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асобныя сябры партыі левых “Справядлівага свету”, якія спрабавалі трапіць у склад участковых выбарчых камісій, адчулі ціск з боку сваіх працадаўцаў. Кіраўнік раённай арганізацыі партыі , патэнцыйны кандыдат у дэпутаты са Жлобіна Валерый Рыбчанка адзначае:

–Не хочацца пакуль называць канкрэтныя прадпрыемствы і прозвішчы,  – кажа Валеры Рыбчанка. – Але справа не ў гэтым. Цікава іншае. Нягледзячы на тое, што ніводны з дванаццаці прэтэндэнтаў “Справядлівага свету” не трапіў у камісіі, да іх з боку працадаўцаў узніклі прэтэнзіі. З райвыканкама на прадпрыемсты паведамілі прозвішчы тых, хто спрабаваў трапіць у камісіі. Асобных сяброў маёй групы выклікала начальства і ў лоб пытала: “Як вы маглі нічога нам не паведаміць пра тое, што з’яўляецеся сябрамі апазіцыйнай партыі? Вы што, хочаце, каб мы вам не працягнулі кантракт?”

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international