Зэльва: Першы пікет па зборы подпісаў (фота)

2012 2012-08-13T11:54:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelva-zbor-podpis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 12 жніўня, у цэнтры Зэльвы каля мясцовага райвыканкама з’явіўся  першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты  прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.  Яго наладзілі сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання.

Па словах тых, хто збіраў подпісы, збор прайшоў спакойна, мясцовыя міліцыянты толькі паглядвалі, але не перашкаджалі працаваць. Праўда зэльвенцы не вельмі ахвотна ставілі подпісы, некаторыя зусім не ведалі, што гэта адбываецца, пыталіся, калі і дзе будуць выбары.

Пікетаў па збору подпісаў за другога прэтэндэнта ў кандыдаты -- Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма, у Зэльве не было. Праўда, дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам Зэльвенскай бальніцы, калектыў якой вылучыў яе кандыдатам у дэпутаты.

На здымках: ідзе збор подпісаў за Івана Шэгу ў Зэльве.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international