У Шаркаўшчыне затрымалі незалежных журналістаў

2012 2012-08-13T09:45:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 жніўня ў Шаркаўшчыне ў пастарунку апынуліся Зьміцер Лупач, Вячаслаў Пяшко і Ганна Аземша. Зьміцер Лупач — рэдактар недзяржаўнай газэты «Прэфект-інфо». Гэта рэклямнае выданьне, якое выдаецца ў Глыбокім і распаўсюджваецца ў вакольных райцэнтрах. Журналісты Вячаслаў Пяшко і Ганна Аземша здымалі, як спадар Лупач распаўсюджвае газэту.

Паводле Лупача, усіх трох затрымалі пасьля тэлефанаваньня нейкіх «пільных грамадзян»:

«У райаддзеле міліцыі сказалі, што нехта патэлефанаваў і паскардзіўся, што распаўсюд газэты на кірмашы здымаюць на відэакамеру. Ніякага крыміналу я тут ня бачу, і сказаў супрацоўнікам міліцыі, што мяне здымалі мае сябры. Але міліцыянты на гэтым не супакоіліся: пачалі дапытваць мяне, ці зарэгістраваная гэта газэта, хто яе выдае, зь якімі мэтамі і гэтак далей».

Затрыманых адпусьцілі, узяўшы зь Зьмітра Лупача абяцаньне, што ў панядзелак ён перадасьць па факсе доказы таго, што рэклямная газэта выходзіць легальна. Дарэчы, у Шаркаўшчыне яе распаўсюджваюць ня першы год, і дагэтуль пытаньняў не было.

Газэту выдае фірма «Прэфект-інфо», заснавальнік якой — глыбоцкі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч. Ён бярэ ўдзел у парлямэнцкай выбарчай кампаніі — зьбіраецца балятавацца кандыдатам у Наваполацкай выбарчай акрузе № 25.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international