Васіль Парфянкоў чакае этапу на Валадарцы

2012 2012-08-13T09:37:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Палітвязень  Васіль Парфянкоў чакае этапу ў следчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску. Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіраваньня ў калоніі ад тыдня да двух.

9 жніўня раніцай Парфянкоў патэлефанаваў сваёй знаёмай і паведаміў, што па яго прыйшла міліцыя.

Нагадаем, 24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці пасьля таго, як ён у ліку іншых вязьняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года згодна з указам прэзыдэнта.

Палітвязня можна падтрымаць даслаўшы яму паштоўку на адрас: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international