Палітзьняволены Зьміцер Дашкевіч пераведзены ў Шклоўскую калонію
07.12.2006.
Як стала вядома ПЦ "Вясна" моладзевы лідэр Зьміцер Дашкевіч, асуджаны 1 лістапада на 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму па абвінавачваньню ў "дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі", пераведзены адбываць пакараньне ў Шклоўскую калонію.Аднак прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, бо толькі на 15 сьнежня прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па ягонай крымінальнай справе. Прычыны этапаваньня пакуль невядомыя.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








