Мінск: Нападаўшыя на зборшчыка подпісаў за Мілінкевіча не жывуць у гэтай акрузе

2012 2012-08-12T19:50:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/napad-zbor-milinkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 жніўня трое мужчын напалі на Аляксандра Марчанку - аднаго з членаў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты лідэра Руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. У гэты дзень Марчанка збіраў подпісы ў падземным пераходзе станцыі метро «Уручча».
Па словах кіраўніка ініцыятыўнай групы Юрыя Меляшкевіча, адзін з маладых людзей хацеў паставіць подпіс у падтрымку Мілінкевіча, але другі яго адгаворваў. Пазней у Марчанкі папрасілі біяграфію Мілінкевіча, якая была напісана на беларускай мове. У мужчын паўсталі праблемы з чытаннем інфармацыі, але прапанова Марчанкі зачытаць тэкст ўслых іх раззлавала, і яны сталі адбіраць у актывіста падпісныя лісты, распавёў Меляшкевіч.
Паводле яго слоў, падчас бойкі зборшчыку подпісаў рассеклі галаву, ён страціў шмат крыві, бо ўсе падпісныя лісты былі заліты крывёй. На «хуткай» Марчанку павезлі ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму наклалі швы на пабітую галаву.
Калі Меляшкевіч прыехаў ва Уручча, пасярод пераходу ляжаў зламаны інфармацыйны стэнд: "Відаць, яго ламалі нагамі, таму што адламаны нават металічныя вушкі, якімі мацуецца бляшанае палатно. Металічная рамка стэнда таксама сагнутая».
Двое з нападаўшых былі затрыманыя практычна адразу непадалёку ад метро, ​​трэцяга злавілі крыху пазней па арыенціроўцы, якая была ў супрацоўнікаў міліцыі. Паводле інфармацыі Руху «За свабоду», нападаючыя пражываюць на вуліцах Гікала, Арлоўскай і Пляханава, якія не ўваходзяць у акругу Мілінкевіча.
Пакуль Меляшкевіч не можа пэўна сказаць, ці быў напад правакацыяй з боку ўладаў, але, паводле яго слоў, за два тыдні збору подпісаў у гэтым пераходзе ніякіх здарэнняў не было. Аляксандр Марчанка лічыць, што нападаўшыя наўрад ці былі проста «пацанамі з раёна», хоць не выключана, што хуліганскі ўчынак быў здзейснены пад уздзеяннем алкаголю, паколькі тыя нападаўшыя былі п'яныя.
Фота Юрыя Меляшкевіча
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international