Шклоў: Рыгор Кастусёў – першы

2012 2012-08-12T19:32:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiouslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў 11 жніўня падаў дакументы ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі № 90 для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як кажа Рыгор Кастусёў, члены акруговай камісіі паведамілі яму, што ён стаў першым прэтэндэнтам у кандыдаты, які здаў дакументы на рэгістрацыю ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі № 90.

Рыгор Кастусёў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на з’ездзе Партыі БНФ 4 жніўня.

“Мне здалося, што члены камісіі былі вельмі здзіўлены, калі я прывёз і падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата, - кажа Рыгор Кастусёў. – У іх быў нейкі напалоханы выгляд. Між тым, пра маё вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 на з’ездзе Партыі БНФ паведамлялі многія інтэрнэт-сайты, пра гэта пісалі і недзяржаўныя мясцовыя газеты “Рэгіён” і “Паходня”. Члены камісіі ўзялі дакументы для рэгістрацыі  ў якасці кандыдата ў дэпутаты без усялякіх заўваг, сказалі мне, што я першы з прэтэндэнтаў, які падаў іх у акруговую камісію па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90”.

Як стала вядома, у акруговую камісію ўжо таксама звяртаўася і іншы прэтэндэнт у кандыдаты па гэтай жа акрузе, вылучэнка партыі “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка з гарадскога пасёлка Круглае.

 “Я прывезла дакументы ў акруговую камісію ў чацвер, 9 жніўня, - кажа Зінаіда Мілешчанка. – Высветлілася, што мне патрэбна ў дэкларацыі аб прыбытках указаць паштовыя пераводы, якія я атрымлівала ад сына з Расіі. Таму я ўдакладніла ўсе нюансы і зараз канчаткова буду падаваць дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 у акруговую камісію 13 жніўня, у панядзелак. Неабходна адзначыць, што мне не вельмі спадабаліся адносіны членаў акруговай камісіі, яны давалі тлумачэнні вельмі напружана”.

Кандыдатам ад улады шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 вылучаецца намеснік старшыні КДК 60-гадовы Аляксандр Агееў. Па неафіцыйнай інфармацыі, будзе вылучацца па гэтай акрузе і кандыдат ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, аднак ён пакуль ніякіх каментараў на гэты конт не дае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international