У магілёўскім інтэрнаце людзей двойчы падпісалі за праўладнага кандыдата

2012 2012-08-10T16:31:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спачатку збор подпісаў з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу праводзілі камендант і выхавацелька інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45.

Людзей пад пагрозамі прымушалі прыйсці з пашпартамі ў кабінет каменданта і паставіць подпіс за вылучэнне ў дэпутаты пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча.

“Збор подпісаў такім чынам адбываўся два дні. Калі я зайшоў у кабінет каменданта, каб падпісацца за пракурора, то папытаў, ці ўваходзіць камендант і выхавальніца ў склад ініцыятыўнай групы. Яны адмаўчаліся і нічога на гэта не сказалі. У іх не было пры сабе ніякіх бэйджыкаў і пасведчанняў членаў ініцыятыўнай групы”, - кажа жыхар інтэрнату, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалай Залозны.

Мікалай Залозны адзначае, што праз пару дзён пасля гэтага выпадку яго зноўку прымусілі спусціцца ў кабінет каменданта і падпісацца за прэтэндэнта ў дэпутаты Эдуарда Сянкевіча.

“Я сказаў, што ўжо падпісаўся, аднак мне сказалі, што тады подпісы збіралі не сябры ініцыятыўнай групы і яны несапраўдныя і трэба падпісацца яшчэ раз. Пры сабе жанчыны мелі пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы”, - кажа Мікалай Залозны.

Нагадаем, што на актывіста БСДП (Г) узмацніўся ціск. Начальнік Павел Шышоў даведаўся пра тое, што ён ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы апазіцыйнага кандыдата Леаніда Падбярэцкага, і запатрабаваў пісьмовае тлумачэнне з гэтай нагоды: як так сталася, што ён увайшоў у склад гэтай групы і не паведаміў пра гэта начальству.

Пасля гэтага выпадку Мікалай Залозны ўжо двойчы быў дэпрэміраваны па выніках працы за ліпень і жнівень на 100%. 8 жніўня актывіста перавялі на іншы аб’ект і пазбавілі ўсіх даплат, у тым ліку адабралі палову стаўкі. На Мікалая Залознага амаль кожны дзень пішуць дакладныя аб тым, што ён не спраўляецца са сваімі абавязкамі, спрабуючы тым самым выжыць яго з працы.

Сам жа актывіст з такім ходам падзеяў нязгодны і збіраецца звяртацца ў суд, каб бараніць свае правы. Ён таксама адзначае, што валодае фактамі злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, карупцыі і крадзяжу дзяржаўнай маёмасці яго начальнікам Паўлам Шышовым. З гэтай нагоды Залозны збіраецца ў бліжэйшы час падаць адпаведную заяву ў пракуратуру.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international