viasna on patreon

«Гомельскія ведамасці» пра ўтвораныя камісіі паведамілі яшчэ да іх утварэння

2012 2012-08-10T15:33:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomielskija_viedamasci-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Гомельскія ведамасці» пра ўтвораныя камісіі паведамілі яшчэ да іх стварэння

«Гомельскія ведамасці» пра ўтвораныя камісіі паведамілі яшчэ да іх стварэння

Як вядома, паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій ва ўсіх адміністрацыях Гомеля праходзілі 8 жніўня. Сур'ёзныя людзі засядалі, абмяркоўвалі, галасавалі. А тым часам карэспандэнты газеты «Гомельскія ведамасці» яшчэ 7 жніўня, напярэдадні паседжанняў, інфармавалі чытачоў, што камісіі ўжо ўтвораны, прычым аўтар артыкулу нават назваў лічбу – колькі людзей увайшлі ў склад участковых камісій.

Такую дзіўную грубую недакладнасць заўважыў назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка.

«Восьмага жніўня я быў на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій у адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, такія ж паседжанні праходзілі і ў іншых адміністрацыях у гэты ж дзень. А на дзень раней выйшла публікацыя. Выходзіць, што паседжанне, галасаванне - былі імітацыяй? Лічу, што проста карэспандэнт нават не арыентуецца ў графіку, каляндарным плане выбараў, а можа, ён меў рэальную інфармацыю і проста прагаварыўся? Трэба журналістам больш адказна працаваць, бо яны такім артыкулам падставілі працу тых людзей, якія стваралі ўчастковыя камісіі, і якія кіруюць выбарамі», - пракаментаваў дадзены факт праваабаронца.

Сапраўды, цікава – карэспандэнт памыліўся ці прагаварыўся?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства