Скаргу збітай міліцыянтамі жыхаркі Маладэчна Менскі абласны суд не задаволіў

2012 2012-08-10T15:24:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі абласны суд разгледзеў 10 жніўня скаргу жыхаркі Маладэчна Алесі Садоўскай на парушэньні ў пратаколе адміністрацыйнага правапарушэньня, нібыта здзейсьненага ёй напачатку года. Яна таксама прасіла адмяніць пастанову суду ад 15 чэрвеня, згодна з якой  яе адміністрацыйная справа была спыненая ў сувязі са сканчэньнем тэрміну яе разгляду, тым самым патрабуючы поўнай рэабілітацыі.

Гэтая сумная гісторыя  пачалася на Новы год у Маладзечанскім клубе «НЭО», дзе падчас адпачынку Алеся Садоўская ўбачыла, што ў яе зьнік тэлефон. Супрацоўнікі клуба па яе просьбе выклікалі міліцыю. Але праваахоўнікі паленаваліся скласці пратакол у сьвяточны час і параілі звярнуцца ў РАУС пасля сьвятаў. Просьбы маладой жанчыны дзейнічаць у адпаведнасьці з законам іх толькі раззлавалі, і міліцыянты сталі паводзіць сябе задзірліва. Алеся запатрабавала паводзіць сябе карэктна ў адносінах да яе і прыстрашыла няветлівым супрацоўнікам скаргай у пракуратуру. Гэтыя словы на праваахоўнікаў паўплывалі непрадказальна – яны зацягнулі жанчыну за вугал будынка, дзе няма відэаназіраньня, пачалі зьбіваць яе, а пасля гвалтоўна запіхалі ў аўтамабіль. Алесю даставілі ў Маладзечанскі РАУС і склалі 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Рэштку ночы яна правяла ў РАУС у халоднай камеры, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі яе абражалі і прыніжалі, доўгі час не давалі вады і ежы, ствараючы як фізічныя, так і псіхалагічна складаныя ўмовы для знаходжаньня.

Затым суддзя Южык, якая разгляда адміністрацыйную справу вынесла пастанову аб прызначэньні жанчыне судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы. Пры гэтым, суддзя ўнесла ў пастанову ілжывы запіс, што Садоўская стаіць на ўліку ў псіхіятра.

15 чэрвеня ў Маладзечанскі суд звярнуўся адвакат Алесі Садоўскай. Яму паведамілі, што ў бліжэйшы час дата паседжаньня прызначацца не будзе, а пазнаёміцца з матэрыяламі справамі можна ў любы час. Аднак у гэты ж дзень суддзя Інэса Южык раптоўна прыняла пастанову аб спыненьні справы па сканчэньні тэрміну разгляду. Адвакат і яго падабаронная даведаліся пра гэта выпадкова ад сакратара суда. Тады Алеся Садоўская падрыхтавала скаргу ў Мінскі абласны суд з патрабаваньнем спыніць справу праз адсутнасьць правапарушэньня ўвогуле.

Суддзя Мінскага абласнога суда Андрэй Шупікаў скаргу Алесі Садоўскай не задаволіў і рашэньне суддзі Маладзечанскага суду Інэсы Южык, пакінуў у сіле.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international