Жлобінская раёнка паведаміла аб утварэнні УВК, рагачоўская - маўчыць

2012 2012-08-10T13:12:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 жніўня жлобінская раённая газета “Новы дзень” апублікавала рашэнне аб утварэнні УВК, а таксама першы спіс складу ўчастковых выбарчых камісій (другі спіс газета абяцае надрукаваць 14 жніўня). А вось рагачоўская раённая газета “Свабоднае слова” па-ранейшаму абмяжоўваецца афіцыйнай інфармацыяй БЕЛТА.

Як і паведамлялася раней, у склад жлобінскіх УВК трапілі прадстаўнікі праўладных арганізацый, настаўнікі, рабочыя мясцовых прадпрыемстваў. Выданне паведаміла сваім чытачам пра хуткае вызначэнне месцаў, дзе будзе дазволена агітацыя грамадзян кандыдатамі ў дэпутаты.

Абодва выданні таксама сведчаць пра візіты міжнародных назіральнікаў з місіі СНД. “Новы дзень” паведаміў пра прыезд свайго назіральніка Івана Калтабая, які “азнаёміўся з працай акруговай выбарчай камісіі і раённага выканаўчага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у Парламент Беларусі”, а газета “Свабодная слова”, спасылаючыся на БЕЛТА, дадала, што місія “не выявіла парушэнняў пры фармаванні акруговых выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах у Беларусі”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international