viasna on patreon

У Салігорску пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно

2012 2012-08-10T12:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

У Салігорску 11-12 жніўня пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно. У яго  межах будуць паказаныя фільмы пра сітуацыю ў Беларусі, Расіі і Тыбеце. Арганізатары разлічваюць, што мерапрыемства зацікавіць мясцовую моладзь.

Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.

- У межах дыскусій мы паспрабуем пагаварыць з патэнцыйнымі дэпутатамі пра праблему правоў чалавека ў Беларусі і агулам у свеце. Мы запросім як незалежных, так і лаяльных да ўлады кандыдатаў. - гаворыць моладзевы актывіст Іван Шыла.

Арганізатары не выключаюць, што могуць узьнікнуць праблемы з мясцовымі ўладамі. Паколькі на мерапрыемстве выразна прагучыць тэма пераследу грамадзянскай супольнасьці, Іван Шыла не выключае, што фестывалем зацікавяцца і супрацоўнікі міліцыі.

- Зараз у Салігорску нават цалкам апалітычныя мерапрыемствы праходзяць “дадатковае” узгадненне ў выканкаме. Улады баяцца нават мінімальных намёкаў на “палітыку”. Так адбылося нядаўна з фэстам “Дабра”, які палічылі ідэалагічна неабгрунтаваным і арганізатары сутыкнуліся з праблемамі, - кажа маладзён.  

Тым не менш, ёсць спадзевы, што ўсё пройдзе добра – усё ж ладзіцца асветніцкае мерапрыемства для моладзі, не больш за тое.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства