Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову

2012 2012-08-10T12:24:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову за тое, што яна без акрэдытацыі працавала на спадарожнікавы тэлеканал Белсат.

Белашову выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру ў сувязі з праверкай дзейнасьці тэлеканала «Белсат», паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пракурор Дзьмітры Пастаялка нагадаў журналісцы аб тым, што першага чэрвеня яна была затрыманая, калі здымала ў парку імя Горкага. Паводле пракуратуры, здымкі, зробленыя Тацьцянай, выйшлі ў эфір «Белсату»,

БАЖ адзначае, што сёлета аналягічныя пракурорскія папярэджаньні былі вынесеныя цэламу шэрагу незалежных журналістаў, а ў чэрвені Сьледчы камітэт Беларусі афіцыйна заявіў пра пачатак праверкі дзейнасьці «Белсата».

Пісьмовыя папярэджаньні за 2012 год:
  • Аліна Радачынская (Менск, 28 сакавіка)
  • Вольга Чайчыц (Менск, 28 сакавіка)
  • Зьміцер Краўчук (Менск, 22 сакавіка)
  • Зьміцер Кісель (Берасьце, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага)
  • Гражына Шалкевіч (Горадня, 27 лютага)
  • Аляксандр Дзянісаў (Горадня, 21 лютага)
  • Віктар Парфёненка (Горадня, 21 лютага)
  • Мікола Дзятчэня (Горадня, 16 лютага).
Вусныя папярэджаньні КДБ:
  • Гражына Шалкевіч (Горадня, 30 студзеня)
  • Яўген Парчынскі (Полацак, 22 лютага)
  • Андрэй Мялешка (Горадня, 28 лютага)
  • Анатоль Санаценка (Бабруйск, 5 красавіка).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства