Салігорск: апазіцыянеры падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

2012 2012-08-10T11:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ogp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску два апазыцыйныя палітыкі падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі.

Віктар Малочка і Арцём Агафонаў былі вылучаныя па партыйных спісах Аб’яднанай грамадзянскай партыі на З’ездзе, які адбыўся 29 ліпеня.

Віктар Малочка падаў дакументы 8 жніўня. Ён будзе вылучацца па Салігорскай гарадской акрузе. Ягонымі канкурэнтамі будуць дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Абаленскі і начальнік салігорскага ЖКГ Ігар Дзялендзік. Праўладныя кандыдаты вылучаліся шляхам збора подпісаў. У акруговай выбарчай камісіі пацвердзілі атрыманне дакументаў на рэгістрацыю ад гэтых  прэтэндэнтаў.

Любанскі прадпрымальнік Арцём Агафонаў падаў дакументы на рэгістрацыю ў Салігорскай сельскай выбарчай акрузе. Канкураваць яму давядзецца з начальніцай упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і адначасова дэпутаткай Мінскага абласнога Савета Таісай Данілевіч. Па гэтай жа акрузе збірае подпісы для вылучэння старшыня Акцябрскага сельсавета Ірына Бас.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international