Старшыня райвыканкама ідзе ў дэпутаты, загадчык аргаддзела прымае подпісы

2012 2012-08-09T18:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padpisnyjalisty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Бераснеў падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру г. Оршы на падзеі, што адбываюцца ў Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Па гэтай акрузе вылучаецца ў Палату старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін. Ён зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу. Як высветлілася, кіраўнік гэтай групы здае лісты з подпісамі грамадзян загадчыцы аргаддзела Аршанскага райвыканкама Таццяне Валодкінай. А тая ўжо перадае іх у акруговую камісію.

Праваабаронца бачыць у такім факце грубае парушэнне часткі 8 артыкула 61 Выбарчага Кодэкса Беларусі, які забараняе ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international